wd wp Пошук:

Стэфан Неманя

Стэфан Неманя

Стэ́фан I Не́маня (1114, Рыбніца — 13 лютага 1200, манастыр Хіландар) — сербскі вялікі князь (жупан), заснавальнік дынастыі Няманічаў.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1114 годзе ад сербскага жупана Завіда і быў малодшым з чатырох сыноў.

У 1170 годзе ў барацьбе са сваімі братамі заняў сербскі велікакняжацкі трон і абвясціў пра незалежнасць Сербіі ад Візантыі. У выніку ўмелай замежнапалітычнай дзейнасці павялічыў тэрыторыю сербскай дзяржавы. Адзіная феадальная дзяржава, якая склалася пры ім да канца XII стагоддзі ўключала Зэту, Рашку, Хум, частку Адрыятычнага прымор’я і на ўсходзе — землі да Срэдзеца (Сафіі).

У 1196 годзе Стэфан I Неманя, ва ўзросце 82 гадоў, адрокся ад прастола перадаўшы велікакняжацкую ўладу свайму сыну — Стэфану Першавенчанаму, прыняў манаскі пострыг з імем Сімяон і пасяліўся ў манастыры Студзеніца.

Неўзабаве пайшоў услед за сваім сынам — святым Савам, на святую гару Афон у заснаваны ім афонскі манастыр Хіландар, дзе праз 4 года, 13 лютага 1199, 1200(?) годзе, сканаў.

Ушанаванне памяці

Кананізаваны Сербскай праваслаўнай царквой у ліку святых, з імем прападобны Сімяон Міратачывы, з прычыны таго, што з яго мошчаў сачылася святая міра. Памяць яго здзяйсняецца 13 (26) 2.

Святы Сава перанёс рэшткі свайго бацькі на радзіму ў Сербію і паклаў у храме Прасвятой Багародзіцы ў манастыры Студзеніца. Гэты храм і манастыр Стэфан Неманя ўзвёў і багата ўпрыгожыў, яшчэ быўшы князем.

Сям’я

Стэфан Неманя заснаваў сярэдневяковую сербскую дынастыю Няманічаў. Ад княгіні Анастасіі меў трох сыноў і трох дочак:

Зноскі

  1. http://genealogy.euweb.cz/balkan/balkan5.html
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118922459 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Грэцыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сербіі
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Кіраўнікі Сербіі
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1114 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1199 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Няманічы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XII стагоддзя
Катэгорыя·Святыя Сербіі
Катэгорыя·Постаці Хіландара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1113 годзе
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XII стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1200 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Няманічаў