wd wp Пошук:

Прападобны

Не блытаць з Прападобны — зваротам да святара ў каталіцтве і пратэстанцтве.

Лік прападобных (фрагмент іконы «Страшны суд»). Ноўгарад, 1540-я

Прападобны (стар.-грэч.: ὅσιος) — адмысловы разрад (аблічча) святых, якія дагадзілі Богу манаскім подзвігам[1]. Іншымі словамі, прападобныя гэта святыя з манахаў, якія малітвай, пастом і працай імкнуліся быць падобным да Ісуса Хрыста"[2] і атрымаў поспех у гэтым прыпадабненні.

Вядома, і пры іншых відах хрысціянскага подзвігу адбываецца прыпадабненне Хрысту, мучанікі, роўнаапостальныя, свяціцелі, праведныя — кожны ў сваёй меры выканаў запаведзь Бога аб імкненні да богападабенства[2]. Але менавіта манаскае жыццё адрозніваецца больш напружаным памкненнем да Бога[2], і таму толькі манахі, якія шануюцца Царквой, носяць званне прападобных[2].

Перыяд ганенняў

Ужо ў перыяд ганенняў з’явіліся людзі, якія вялі аскетычны лад жыцця, але асаблівага шанавання такога віду подзвігу ў тыя часы яшчэ не было. Выпадкі праслаўлення такіх падзвіжнікаў былі звязаны не з іх манаскім подзвігам, а з іх смерцю за Хрыста. У наш час тых, хто спалучаў аскетычны і мучаніцкі подзвігі, называюць прападобнамучанікамі. Сярод прападобнамучанікаў, якія пацярпелі ў перыяд ганенняў на хрысціян у Рымскай імперыі, можна згадаць Яўгенію Рымскую, якая пацярпела ў 262 годзе.

Першыя прападобныя

Ікона Св. Антонія Вялікага (XVI стагоддзе)

Першымі прападобнымі ў хрысціянскай царкве, праслаўленымі менавіта за манаскі подзвіг, сталі егіпецкія і палесцінскія манахі-пустэльнікі:

Прападобная Марыя Егіпецкая, ікона
Прападобны Сімяон Стоўпнік, ікона, 1465

Пасля манаства пачало распаўсюджвацца і ў іншыя краіны, і ў Егіпце, Палесціне і іншых краінах праславілася вялікае мноства прападобных. Сярод іх можна згадаць

Дзякуючы дзейнасці гэтых і тысяч іншых падзвіжнікаў набожнасці манаства распаўсюдзілася па ўсім хрысціянскім свеце.

Прападобныя на Русі

Прападобныя Феадосій і Антоній Пячэрскія
Прападобны Майсей Вугрын

Заснаванне манаства

На Русь манаства прыйшло праз Святую Гару Афон, дзе атрымаў пострыг Антоній Пячэрскі. Ён і Феадосій Пячэрскі сталі першымі прападобнымі Рускай царквы, заснавальнікамі Кіева-Пячэрскай лаўры. Хоць яны не былі, у поўным сэнсе слова, першымі манахамі на Русі, менавіта іх шануюць як айцоў старажытнарускага манаства.

Сярод манахаў заснаванага імі манастыра ў ліку прападобных былі ўслаўлены

Рыгор Пячэрскі, які прыняў мучаніцкую смерць, шануецца як прападобнамучанік.

У іншых месцах Русі ў дамангольскі перыяд праславіліся прападобныя Аўрамій Смаленскі, Аўрамій Растоўскі, Мікіта Пераяслаўскі, Варлаам Хутынскі і Антоній Рымлянін.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Преподобный В.Живов. Святость. Краткий словарь агиографических терминов
  2. 1 2 3 4 Преподобные сайт «Закон Божий»
  3. Прападобны Павел Фівейскі на сайце Православие.Ru
  4. Прападобны Пахомій Вялікі на сайце Православие.Ru
  5. Прападобны Антоній Вялікі на сайце Православие.Ru
  6. Прападобны Іларыён Вялікі на сайце Православие.Ru
  7. Прападобны Яфрэм Сірын на сайце Православие.Ru
  8. Прападобны Сімяон Стоўпнік на сайце Православие.Ru
  9. Прападобная Марыя Егіпецкая на сайце Православие.Ru
  10. Прападобны Сава Асвячоны на сайце Православие.Ru
  11. Прападобны Іаан Лесвічнік на сайце Православие.Ru

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Прападобныя
Катэгорыя·Манаства