Чэль Стэфан Лёвен (шведск.: Kjell Stefan Löfven; нар. 21 ліпеня 1957, Стакгольм, Швецыя[5]) — прэм’ер-міністр Швецыі (з 3 кастрычніка 2014 па 30 лістапада 2021), старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі (з 27 студзеня 2012 па 4 лістапада 2021), былы старшыня прафсаюзнага аб’яднання IF Metall (з 1 студзеня 2006 па 27 студзеня 2012).
Стэфан Лёвен нарадзіўся ў раёне Аспудэн у паўднёвай частцы Стакгольма, ён быў другім дзіцём і маці не здолела гадаваць адразу двух сыноў (бацька Стэфана памёр яшчэ да яго нараджэння), і ва ўзросце 10 месяцаў Стэфана Лёвена ўсынавілі лесаруб з мястэчка Сунерста (камуна Солефтэа) Турэ Меландэр і яго жонка Ірыс[6]. У Меландэраў ужо былі дачка і сын.
Натхнёны дзейнасцю Улафа Пальмэ, Стэфан Лёвен уключыўся ў дзейнасць шведскіх сацыял-дэмакратаў яшчэ з 13-гадовага ўзросту. Пасля таго, як старшыня партыі Хокан Юхальт раптоўна пакінуў сваю пасаду 26 студзеня 2012, на наступны дзень яго пераемнікам абралі Стэфана Лёвена[6].
Стэфан Лёвен у Вікіцытатніку | |
Стэфан Лёвен на Вікісховішчы |