wd wp Пошук:

Стрэшынскі сельсавет

Стрэ́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Стрэшын.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Стрэшын. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года Стрэшын набыў статус гарадскога пасёлка. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета[1].

12 лістапада 2013 года Стрэшынскі пассавет Жлобінскага раёна рэарганізаваны ў сельсавет[2].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 1324 чалавекі[3], з іх 90,9 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы, 0,8 % — малдаване[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 281 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Жлобинского района Гомельской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года(руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна
Катэгорыя·Стрэшынскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе