wd wp Пошук:

Стрыжаўка

Стрыжаўка[1] (укр.: Стри́жавка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкім раёне Вінніцкай вобласці Украіны на рацэ Паўднёвы Буг. Паселішча размешчана на шляху ў Кіеў за 8 км ад Вінніцы.

У непасрэднай блізкасці ад пасёлка размешчаны руіны стаўкі Гітлера “Вервольф”, якая прызначалася для кіравання ваеннымі дзеяннямі на Усходнім фронце, а таксама наступнымі баявымі дзеяннямі ў напрамку Ірана і Індыі. Усяго Гітлер наведаў стаўку па меншай меры 3 разы. Найбольш працяглы час ён тут знаходзіўся з 16 ліпеня па 31 кастрычніка 1942 г. Пазней “Вервольф” як стаўку выкарыстоўваў камандуючы групы армій “Поўдзень” фельдмаршал Эрых фон Манштэйн.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Вінніцкага раёна