wd wp Пошук:

Эрых фон Манштэйн

Э́рых фон Манштэ́йн (24 лістапада 1887, Берлін — 10 чэрвеня 1973, Іршэнхаўзен, Баварыя) — нямецкі генерал-фельдмаршал, удзельнік Першай і Другой сусветных войнаў. Пляменнік фельдмаршала Гіндэнбурга. Меў рэпутацыю найбольш адоранага стратэга Вермахта і быў нефармальным лідарам нямецкага генералітэту.

Бiяграфiя

Нарадзіўся ў Берліне ў сям’і нямецкага генерала Фрыца Эрыха фон Левінскі, выхадца з нашчадкавага прускага афіцэрства. Адразу пры нараджэнні быў усыноўлены сям’ёй генерала Георга фон Манштэйн, сына Альбрэхта Густава. Родная і прыёмная маці — родныя сёстры фон Шперлінг (малодшая была бясплодная, таму сярэдняя да нараджэння сына абяцала падарыць свайго дзясятага дзіцяці ёй на выхаванне).

Вучыўся ў кадэцкай школе, у 19021906 гадах — у ваенным вучылішчы. З сакавіка 1906 года — на службе ў элітным 3-м прускім пяхотным гвардзейскім палку ў званнi фенрыха.

Першая сусветная вайна

На пачатку Першай сусветнай вайны — ад’ютант батальёна ў званні обер-лейтэнанта ў 2-м гвардзейскім рэзервовым палку на Заходнiм фронце. У лістападзе 1914 годы цяжка паранены. Пасля чарговага ранення ў ліпені 1915 годзе праведзены ў капітаны, прызначаны ад’ютантам і афіцэрам генеральнага штаба ў армейскай групе «Гальвіц». Пасля бітвы за Вердэн — начальнік аператыўнага ўпраўлення 4-й кавалерыйскай дывізіі. Падчас вайны ўзнагароджаны Жалезнымі крыжамі 1-й і 2-й ступеняў, а таксама прускім Рыцарскім крыжам з мячамі.

Другая сусветная вайна

Быў начальнікам штаба ў групе армій «Поўдзень» пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Рундштэта пры захопе Польшчы ў верасні 1939 года. Высунуў асноўную ідэю плана ўварвання ў Францыю.

У аперацыi «Барбароса» Манштэйн кіраваў нямецкімі войскамі на Украіне і на Доне. З лютага 1943 па сакавік 1944 камандаваў групай армій «Поўдзень». У сакавіку 1943 гады ажыццявіў аперацыю па нямецкай абароне Харкава, за што 14 сакавіка 1943 года ўзнагароджаны Дубовым Лістом да рыцарскага крыжа.

У 1944 годзе быў адпраўлены ў адстаўку за пастаянныя рознагалоссі з Гітлерам.

Пасля заканчэння вайны быў асуджаны брытанскім трыбуналам на 18 гадоў турмы за «недастатковую ўвагу да абароны жыцця цывільнага насельніцтва» і выкарыстанне тактыкі выпаленай зямлі. Вызвалены ў 1953 годзе па стане здароўя. Працаваў ваенным саветнікам ўрада Заходняй Германіі.

Памёр ад інсульту ноччу 9 чэрвеня 1973 года. Пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі ў Дорфмарку.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Erich von Manstein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Erich Manstein // Brockhaus Enzyklopädie

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (25):
Пахаваныя ў Ніжняй Саксоніі
Узнагароджаныя медалём «За зімовую кампанію на Усходзе 1941—1942»
Нарадзіліся ў Берліне
Асобы
Кавалеры Ордэна Міхая Храбрага
Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Узнагароджаныя медалём «За выслугу гадоў у вермахце»
Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Памерлі 10 чэрвеня
Нарадзіліся ў 1887 годзе
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Памерлі ў 1973 годзе
Кавалеры ордэна Фрыдрыха
Узнагароджаныя ганаровым крыжом ветэрана вайны
Памерлі 9 чэрвеня
Памерлі ў Баварыі
Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем і Мячамі
Нарадзіліся 24 лістапада
Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кавалеры Ганзейскага крыжа
Германскія генерал-фельдмаршалы