wd wp Пошук:

Стралкоўскае

Стралкоўскае — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вужыца, за 25 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, на ўсход ад вёсак Абрамова і Стралкі.

Плошча паверхні возера 0,93 км². Найбольшая глыбіня 1,5 м. Даўжыня 1,57 км. Найбольшая шырыня 0,89 км. Даўжыня берагавой лініі 3,99 км. Аб’ём вады 1,02 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км². Схілы катлавіны і берагі нізкія, амаль паўсюдна забалочаныя, часткова пад ворывам. Дно выслана сапрапелем. На захадзе выцякае ручай у раку Ужыца (Вужыца).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Вужыцы