wd wp Пошук:

Страднае

Стра́днае — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Свольна, за 38 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, каля вёскі Страдна.

Плошча паверхні 0,94 км². Найбольшая глыбіня 1,1 м. Даўжыня 1,44 км, найбольшая шырыня 1,12 км. Даўжыня берагавой лініі 4,53 км. Аб’ём вады 0,6 млн м³. Плошча вадазбору 16,8 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя. Берагі нізкія, месцамі тарфяныя. Дно каля паўднёвага і ўсходняга берагоў да глыбіні 0,5 м выслана пяском і ілам, астатняя частка — сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў перарывістая паласа надводнай расліннасці шырынёй да 75 м, пашырана да глыбіні 0,5 м.

Возера дыстрофнае, слабапраточнае. На паўднёвым захадзе ўпадае рака Балгач, на паўночным усходзе выцякае рака Трудніца.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 52. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Свольны