wd wp Пошук:

Стомленае святло

Касмалогія
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца
Назіраемыя працэсы
Тэарэтычныя пошукі

Стомленае святло (таксама старэнне святла, англ.: tired light) — клас абвергнутых гіпотэз, вылучаных прыхільнікамі стацыянарнага Сусвету ў якасці альтэрнатыўнага тлумачэння выяўленай залежнасці чырвонага зрушэння ад адлегласці да аб’екта (г.зн. т.зв. закон Хабла). У адрозненне ад тэорый Вялікага выбуху і стацыянарнага Сусвету, гэтыя гіпотэзы не мяркуюць пашырэння Сусвету.

Канцэпцыя ўпершыню была прапанавана Фрыцам Цвікі ў 1929 годзе, які выказаў здагадку, што фатоны губляюць энергію ў сутыкненнях з іншымі часціцамі міжзоркавага асяроддзя. Альтэрнатыўныя мадэлі гравітацыі стацыянарнага Сусвету часцяком выкарыстоўваюць старэнне святла для тлумачэння закона Хабла.

Зараз такія гіпотэзы прадстаўляюць толькі гістарычны інтарэс[1], так як супярэчаць назіранням і не могуць растлумачыць увесь комплекс наяўных дадзеных, напрыклад, такіх як:

У канчатковым выніку, гэтая гіпотэза не здольная пабудаваць поўную касмалагічную карціну, альтэрнатыўную тэорыі Вялікага Выбуху.[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 § 12. Однозначно ли объяснение красного смещения расширением Вселенной? // Строение и эволюция Вселенной. — М., 1975. — С. 123—124. — 736 с.
  2. Errors in Tired Light Cosmology
  3. 1 2 CE425: Tired light
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Касмалогія
Катэгорыя·Астраномія
Катэгорыя·Гісторыя фізікі
Катэгорыя·Астрафізіка