wd wp Пошук:

Узрост Сусвету

Касмалогія
Аб'екты і працэсы, якія вывучаюцца
Назіраемыя працэсы
Тэарэтычныя пошукі

Узрост Сусвету — час, які прайшоў з моманту з’яўлення Сусвету (часу, матэрыі, зорак, планет і г.д.) Існуе шэраг розных навуковых ацэнак узросту Сусвету і храналогій.

Сучасная навука

Лічыцца, што Сусвет з’явіўся каля 13,75 ± 0,11 млрд гадоў назад[1]. Гэта сучасная ацэнка, прынятая на аснове адной з распаўсюджаных мадэлей Сусвету, так званай стандартнай касмалагічнай ΛCDM-мадэлі.

Бо ўжо ў спецыяльнай тэорыі адноснасці час залежыць ад руху назіральніка, а ў агульнай тэорыі адноснасці — яшчэ і ад становішча, то трэба ўдакладніць, што разумеецца ў такім разе пад узростам Сусвету. У сучасным уяўленні узрост Сусвету — гэты максімальны час, які вымераў бы гадзіннік з моманту Вялікага выбуху да цяперашняга часу, калі б ён патрапіў цяпер нам у рукі.

Узрост Сусвету можна вызначыць прынамсі трыма спосабамі[2]:

Акрамя таго, існуюць спосабы ацэнкі ўзросту Сусвету, зыходзячы з касмалагічных мадэлей на аснове вызначэння пастаяннай Хабла.

Асноўныя этапы развіцця Сусвету

Вялікае значэнне для вызначэння ўзросту Сусвету мае перыядызацыя асноўных працэсаў, якія працякалі ў Сусвеце. У наш час прынята наступная перыядызацыя[3]:

Важнай вяхой у гісторыі развіцця Сусвету ў гэту эпоху лічыцца эра рэкамбінацыі, калі матэрыя Сусвету, які пашыраецца, стала празрыстай для выпраменьвання. Па сучасных уяўленнях гэта адбылося праз 380 тыс. гадоў пасля Вялікага выбуху. У наш час гэта выпраменьванне мы можам назіраць у выглядзе рэліктавага фону, што з’яўляецца найважнейшым эксперыментальным пацверджаннем існуючых мадэлей Сусвету.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вынікі місіі WMAP(англ.)
  2. Узрост Сусвету
  3. http://cosmo.labrate.ru/cambrige/bb_history.html Архівавана 30 верасня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Касмалогія
Катэгорыя·Касмагонія