wd wp Пошук:

Стаўрапаль

Стаўрапаль (руск.: Ставрополь) — горад (з 1785 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Стаўрапольскага края. Насельніцтва 412 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1777 годзе. Размешчаны на ўзгорках і распадках у цэнтральнай частцы Перадкаўказзя на Стаўрапольскім узвышшы, у вярхоўях ракі Ташла (басейн Усходняга Маныча), за 1621 км на поўдзень ад Масквы.

Прамысловасць

Асноўнае месца ў структуры прамысловай вытворчасці Стаўрапаля займае машынабудаванне. Вялікую ролю адыгрывае таксама вытворчасць радыёэлектроннай апаратуры, камплектуючых для аўтамабіляў, зарадных прылад, сістэм кіравання суднаў, сістэм абароны ад электрахімічнай карозіі, вымяральных прылад, лічыльнікаў электрычнай энергіі. Вытворчасць харчовай прадукцыі ў вартасным выразе складае 35 % у структуры агульнага аб’ёму прамысловай прадукцыі — розныя прадукты харчавання: каўбасныя вырабы, кансервы, мука, сыры, алей, масла, піва, алкагольныя і безалкагольныя напоі. Выпускаюцца таксама прадукты хіміі і высокіх тэхналогій.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. https://xn--80ae1alafffj1i.xn--p1ai/about/
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Стаўрапаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Стаўрапольскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле