wd wp Пошук:

Стаўрапольскае ўзвышша

Стаўрапольскае ўзвышша — узвышша ў сярэдняй частцы Перадкаўказзя. Раздзелена шырокімі далінамі рэк і балкамі на асобныя сталовыя горы. З поўначы абмежавана Кума-Маныцкай упадзінай. Большай часткай разараная. Найвышэйшая кропка — гара Стрыжамент (831 м). Адміністрацыйна ўзвышша размешчана ў межах Стаўрапольскага краю, а таксама часткова ва ўсходняй частцы Краснадарскага, крайнім захадзе Рэспублікі Калмыкіі.

Геалогія

Узвышша пераважна складаецца глінамі, пясчанікамі і вапнякамі, ва ўсходняй частцы - суглінкамі.

Клімат

Зімы даволі лагодныя (ад -4 да -6 °С), лета спякотнае (22-25 °С), вясна кароткая, і параўнальна доўгая восень. Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 200-300 мм на ўсходзе да 600 мм на захадзе. У рэгіёне часта здараюцца буры і вятры тыпу фёнаў.

Гідраграфія

На ўзвышшы бяруць пачатак рэкі Егарлык, Калаўс, Тамузлаўка. У заходняй частцы праходзіць Азова-Каспійскі водападзел.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Стаўрапальскага края
Катэгорыя·Узвышшы Расіі