wd wp Пошук:

Стафан Алендскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алендскі. Стафан Але́ндскі (каля 1720, в. Мачуліна, цяпер Ваўкавыскі раён — 2 верасня 1763) — дзеяч кальвінісцкай царквы.

Біяграфія

Скончыў Слуцкую гімназію, вучыўся ў Парыжскім універсітэце (Сарбона). Пасля вяртання на радзіму ў 1745 годзе атрымаў сціплую пасаду старасты сітнаўскага (цяпер в. Малое Сітна Полацкага раёна). З прычыны пратэстанцкага веравызнання Алендскі не здолеў ва ўмовах Контррэфармацыі зрабіць значную кар’еру. У 1743 годзе ажаніўся з Ганнай Людвікай Красінскай (памерла ў 1756), дачкой старосты гомельскага і прапойскага Мікалая Красінскага.

У 1757 годзе ў Сітне Алендскі пераклаў з французскай на беларуска-польскую макаранічную мову 2-ю частку культавай кнігі пратэстантаў Еўропы «Шлях пілігрыма» брытанскага пратэстанта Джона Баньяна. Гэты пераклад (польск.: «Droga pielgrzymującego chrześcianina do wieczności błogosławionej») выйшаў у Караляўцы (Кёнігсбергу) у 1775 годзе і стаў асновай для перакладу на мазурскі (прускі) дыялект польскай мовы ў 1900 годзе. Магчыма, Алендскі — аўтар іншых перакладаў і выданняў гэтай друкарні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1720 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Старосты сітнаўскія
Катэгорыя·Алендскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці кальвінізму
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1763 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Памерлі 2 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці вялікалітоўскага кальвінізму
Катэгорыя·Перакладчыкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім ваяводстве