wd wp Пошук:

Мачуліна

Мачу́ліна[1] (трансліт.: Mačulina, руск.: Мочулино) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя

Дом культуры

Вядома з сярэдзіны XVI ст., належала князю Шчаснаму Яраслававічу Галоўчынскаму, у часы якога тут быў пабудаваны ў 1553 г. касцёл. У 1578 г. перайшла да Алендскіх. Яны перабудавалі касцёл на кальвінскі збор у канцы XVI ст. Захаваўся мясцовы тапонім Кальвінская гара. У 1958—1959 гадах цэнтр Мачулінскага сельсавета.

Памятныя мясціны

Сядзіба Алендскіх

Каменны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XV—XVII ст.). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на пагорку.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мачу́льна

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Краснасельскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мачуліна