Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта — вышэйшая службовая асоба Мінска. Узначальвае вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнай улады горада — выканаўчы камітэт.
Дзеючым старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з’яўляецца Анатоль Аляксандравіч Сівак.
Кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама, грамадзянскай абаронай горада.
Узаемадзеянне з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, гарадскім Саветам дэпутатаў.