wd wp Пошук:

Уладзімір Яўгенавіч Кухараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кухараў. Уладзі́мір Яўге́навіч Ку́хараў (нар. 1972, в. Ціманава, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з 3 верасня 2020 года.

Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (18 жніўня 2018 года — 3 верасня 2020 года), Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю (2016—2018), Першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама (2012—2016), кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (2009—2012).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Пяць гадоў (1993—1999) працаваў дырэктарам Барысавіцкай няпоўнай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна, пазней гэтак жа быў дырэктарам сярэдняй школы № 3 Клімавічаў. У 1999 годзе паступіў у Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, а пачынаючы з гэтага ж года і сканчваючы 2009 годам займаў розныя пасады ў структурах Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. З 2009 года займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней, у 2012 годзе, быў павышаны на пасаду Першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама. З 2016 па 2018 гады займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю[1][2][3].

У суботу, 18 жніўня 2018 года, па рашэнню Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Кухараў быў прызначаны на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса. Як сказаў сам Прэзідэнт: «Кухараў будзе курыраваць пытанні ЖКГ, транспарту, а таксама пытанні будаўніцтва»[4].

3 верасня 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў Кухарава старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта[5][6][7][8][9]. Былы старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Анатоль Сівак, быў прызначаны на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[10][11][12][13].

Узнагароды

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі

  1. Заместитель Премьер-министра Республики Беларусь (нявызн.) (недаступная спасылка). www.government.by. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
  2. Владимир Кухарев утвержден в должности председателя Минского горисполкома(руск.)  (недаступная спасылка). Минск-Новости. Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 7 верасня 2020.
  3. Владимир Кухарев перешел с должности зама главы КГК на пост вице-премьера(руск.) . Sputnik Беларусь. Праверана 7 верасня 2020.
  4. Владимир Кухарев перешел с должности зама главы КГК на пост вице-премьера(руск.) . Sputnik Беларусь. Праверана 1 красавіка 2020.
  5. Новым мэром Минска стал Владимир Кухарев(руск.) . ont.by. Праверана 3 верасня 2020.
  6. Ася КУЗНЕЦОВА | Сайт «Комсомольской правды». Лукашенко назначил нового мэра Минска (нявызн.). kp.ru - Сайт «Комсомольской правды» (3 верасня 2020). Праверана 3 верасня 2020.
  7. Павел МИЦКЕВИЧ | Сайт «Комсомольской правды». Вице-премьер Кухарев стал новым главой Минска, а экс-мэр Сивак - вице-премьером (нявызн.). kp.by - Сайт «Комсомольской правды» (3 верасня 2020). Праверана 3 верасня 2020.(недаступная спасылка)
  8. В Минске — новый мэр. Прежний пошел на повышение(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (3 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 20202020-09-04. Праверана 3 верасня 2020.
  9. Владимир Кухарев назначен председателем Мингорисполкома(руск.) . БелТА (3 верасня 2020). Праверана 3 верасня 2020.
  10. Лукашенко поменял местами мэра Минска и вице-премьера(руск.) . РБК. Праверана 3 верасня 2020.
  11. Председатель Мингорисполкома поменялся с вице-премьером креслами(руск.) . Sputnik Беларусь. Праверана 3 верасня 2020.
  12. Лукашенко назначил главу Минска вице-премьером (нявызн.). lenta.ru. Праверана 3 верасня 2020.
  13. Лукашенко назначил главу Минска вице-премьером(руск.) . РИА Новости (3 верасня 2020). Праверана 3 верасня 2020.
  14. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Тэмы гэтай старонкі (14):
Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся ў 1972 годзе
Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска