wd wp Пошук:

Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлаў.

Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў (1 верасня 1952, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 6 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарвыканкама ў 2000—2009 гг.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Меў спецыяльнасці інжынера-механіка па абсталяванні і тэхналогіі зварачнай вытворчасці, вядучага спецыяліста па кіраванні — менеджара вышэйшай кваліфікацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання. З 1997 г. — старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. З сакавіка 2000 г. — старшыня Мінскага гарвыканкама, змяніў на гэтай пасадзе будучага прэм’ер-міністра Уладзіміра Ярмошына. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004).

6 красавіка 2009 года Міхаіл Паўлаў быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Мінска. 7 красавіка яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Аперацыю рабіў прафесар Арнольд Сеяновіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мер Мінска прайшоў у Ізраілі[1]. У верасні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная аперацыя. 6 чэрвеня 2010 года Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.

Узнагароды

Ушанаванне памяці

1 верасня 2012 года ў Маскоўскім раёне Мінска быў урачыста адкрыты Парк імя Міхаіла Паўлава.

Зноскі

  1. 1 2 Памёр былы мер Мінска Міхаіл Паўлаў // Наша Ніва, 6 чэрвеня 2010

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Памерлі ў 2010 годзе
Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Асобы
Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта
Памерлі 6 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Мінску
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
Ганаровыя грамадзяне Мінска
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Кандыдаты тэхнічных навук
Нарадзіліся 1 верасня
Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1952 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта