wd wp Пошук:

Староства

Старо́ства, ці ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.).

У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў.

У Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім

У Вялікім Княстве Літоўскім староства — гаспадарчая адзінка ў XVIXVIII стагоддзях, якую вялікі князь даваў на часовае карыстанне феадалам за службу[1].

З 1562 годзе ўладальнікі старостваў уносілі ў казну на ўтрыманне войска г.зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу.

Перыядычна праводзіліся люстрацыі (рэвізіі) старостваў.

У Каралеўстве Польскім староствы (польск.: starostwo) існавалі ўжо пачынаючы з XIV стагоддзя. Староствы ўсталёўваліся на землях, якія належалі каралю Польшчы, і падаваліся дваранам у пажыццёвае карыстанне.

Існавала два віды старостваў:

Літоўская рэспубліка

Сянюніі Літоўскай Рэспублікі.

У Літоўскай Рэспубліцы староства (літ.: seniūnija)[заўв. 1]трэці ўзровень адміністрацыйнага падзелу, з 2009 года сянюніі дзеляцца на сянюнайтыі[2].

Група сянюній утварае раён, тэрытарыяльнае самакіраванне (літ.: savivaldybė), якія ў сваю чаргу яднаюцца ў паветы. Цяпер у Літве 546 сянюній.

На чале сянюніі стаіць выбарны стараста — сянюнас (літ.: seniūnas).

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 559
  2. Vietos savivaldos įstatymo pakeitimo ĮSTATYMASS
  1. Паводле прынятых правіл ужытку, слова “сянюнія” ў дачыненні да сучаснай Літоўскай Рэспублікі не падлягае перакладу на беларускую мову (аналагічна кантону), а перадаецца кірыліцай з дапамогай транслітарацыі. Сянюнія ўяўляе сабою найніжэйшую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў Літве, а таксама арганізацыю, што ажыццяўляе нагляд і абслугоўванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі на балансе сянюніі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Староствы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вялікае Княства Літоўскае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Рэч Паспалітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак