wd wp Пошук:

Старая Дангола

Касцёл з гранітнымі калонамі, кан. VII ст.

Старая Дангола (араб. ‏دنقلا القديمة‎‎) — рэшткі сярэднявечнага горада, цэнтра дзяржавы Макурыя на поўначы Судана.

Старая Дангола месціцца на правым беразе ракі Ніл у 127 км на поўдзень ад сучаснай Данголы. Дакладны час заснавання не вядомы. Відавочна, ён узнік у IV - VI стст. н. э. Да VII ст. была пабудавана ўмацаваная крэпасць, вакол якой з’явілася буйное гандлёвае паселішча. У 642 г. і 652 г. каля горада адбыліся дзве буйныя бітвы, якія спынілі прасоўванне арабаў у Нубію. З VI ст. горад выконваў важную ролю як хрысціянскі рэлігійны цэнтр. У перыяд росквіту ў пачатку 2 тысячагоддзя н. э. тут мелася 12 касцёлаў. У пачатку XIV ст. быў заваяваны мамлюкамі. У 1365 г. мамлюкі канчаткова зруйнавалі Старую Данголу, а адміністрацыйны цэнтр перанеслі на поўнач.

На месцы сярэднявечнага горада захаваліся толькі рэшткі хрысціянскага кляштара і некаторых сярэднявечных касцёлаў. Старая Дангола таксама з’яўляецца важным мусульманскім цэнтрам паломніцтваў. Каля старажытнай хрысціянскай часткі знаходзяцца мусульманскія могілкі з пірамідальнай магільняй суфійскага падзвіжніка і адной з найстаражытнейшых мячэцяў у Афрыцы. Захавалася стэла з надпісам, пакінутым егіпецкім намеснікам Абдулой Бершамбуі ў 1317 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Нубія
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Археалогія ў Судане
Катэгорыя·Колішнія гарады Афрыкі
Катэгорыя·Населеныя пункты на Ніле