Станіслаў Трамбецкі (польск.: Stanisław Trembecki; 1739—1812) — польскі паэт.
Нарадзіўся непадалёк Кракава ў багатай сям’і. Пасля навучання ў Польшчы двойчы выязджаў за мяжу, некаторы час жыў у Францыі. Большую частку жыцця ён правёў з каралём Польшчы Станіславам Аўгустам Панятоўскім. З 1773 прыдворны камергер, сакратар, з часам стаў улюбёным паэтам караля[4].
Як прыдворны паэт, Станіслаў Трамбецкі атрымаў задачу ўмацаваць аўтарытэт караля і яго палітыкі. Напісаў вялікую колькасць панегірыкаў, вершаў і одаў у гонар Станіслава Панятоўскага. Літаратуразнаўца Данута Мышко характарызуе Станіслава Трамбецкага як папярэдніка наступнага пакалення польскіх паэтаў-асветнікаў XVIII стагоддзя, якія прынеслі ў літаратуру жанры памфлету, агітацыйнага вершу, палітычнай лістоўкі[5].