wd wp Пошук:

Данута Рамуальдаўна Мышко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мышко. Данута Рамуальдаўна Мышко (дзявоч. Сцяцкевіч, нар. 26 жніўня 1963, г. Гродна) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1993). Дацэнт (1999).

Біяграфія

Нарадзілася ў Гродне ў сям’і рабочага. Вучылася ў СШ № 4 і № 14. Скончыла аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага ўніверсітэта (1985).

Настаўнічала ў 8-годцы ў в. Нязбодзічы і ў Поразаўскай спецшколе-інтэрнаце Свіслацкага раёна (1985-87). У 1987-89 выкладала на кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта. З 1989 — на кафедры польскай філалогіі гэтага ўніверсітэта.

Скончыла завочна аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі навук у 1992. Дысертацыя кандыдата філалагічных навук прысвечана філасофскім аспектам навуковай фантастыкі С. Лема[1].

Друкуецца з 1989. Вывучае гісторыю і сучасны стан польскай паэзіі. Выдала навучальны дапаможнік для студэнтаў «Польская паэзія другой паловы XVIII стагоддзя» (Гродна, 1997). Аўтар навучальна-метадычных выданняў па гісторыі польскай літаратуры.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. unicat.nlb.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Асобы