wd wp Пошук:

Станіслаў Пятровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Станіслаў Пятровіч (польск.: Stanisław Piotrowicz, лац.: Stanislaus Piotrowicz; 14 лістапада 1780, Латвія — 26 лістапада 1826, Тухаў, Малая Польшча[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, доктар тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

30 верасня 1795 г. уступіў у Таварыства Ісуса і да 1797 г. праходзіў выпрабаванні у полацкім навіцыяце. Потым вывучаў рыторыку ў Оршы (1797—1798) і філасофію і нямецкую мову ў Полацку (1798—1800). З 1800 па 1801 гг. — выкладчык нямецкай мовы і рэгент канвікта ў Віцебску.

У 1801 г. вярнуўся ў Полацк, дзе спачатку вывучаў матэматыку (1801—1802), а потым выкладаў паэтыку (1802—1803) і рыторыку (1803—1804). Пасля сканчэння курса тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1804—1808) шмат гадоў займаў пасаду прафесара філасофіі і матэматыкі ў Віцебску (1808—1809) і Полацку (1809—1816). Выкладаючы фізіку ў Полацкай езуіцкай акадэміі, браў чынны ўдзел у папаўненні калекцый музея. 2 лютага 1814 г. склаў апошнія зарокі[2].

З 1816 па 1817 гг. — прафесар нямецкай мовы і рэгент канвікта ў Віцебску. Апошнія гады на Беларусі займае пасады прафесара дагматычнай філасофіі (1817—1818) і прафесара маральнай тэалогіі і Свяшчэннага Пісання (1818—1820) ў Полацкай езуіцкай акадэміі[2]. Публікаваўся ў «Полацкім штомесячніку»[3].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву, дзе як храмавы святар (лац.: operarius) займаўся місіянерскай дзейнасцю ў Тухаўскай дыяцэзіі. Памёр у Тухаве 26 лістапада 1826 г.[4][1]

Зноскі

  1. 1 2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 1 2 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 1184, 1194.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1826 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 26 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Тарноўскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1780 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў