wd wp Пошук:

Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стружкін. Станіслаў Дзмітрыевіч Стружкін (13 лістапада 1937, с. 1 Мая, Ліскінскі раён, Варонежская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў кіраўніком групы архітэктараў у Белпрампраекце, майстэрні Белжылпраекта, вытворча-мантажнага ўчастку Беларускага ўпраўлення гідраметэаслужбы, з 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

Асноўныя працы: завод гуматэхнічных вырабаў[ru] у Барысаве (1965), будынак райкама партыі і райвыканкама Ленінскага раёна (1977), закрыты стралковы цір на стадыёне «Дынама» (1979), кінатэатр «Салют» (1980); у аўтарскім калектыве: блок 9-павярховых жылых дамоў па вул. Пуліхава (1971), кінатэатр «Сучаснік» (1976), ЗАГС Фрунзенскага раёна (1978), адміністрацыйна-лабараторны корпус інфекцыйнай бальніцы (1986) у Мінску, добраўпарадкаванне спартлагера «Стайкі» (1981).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белжылпраекта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў