wd wp Пошук:

Станіслаў Васілевіч Зась

Станісла́ў Васі́левіч Зась (нар. 1964 у Чарнігаўскай вобласці, УССР) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі (2015—2019), кандыдат ваенных навук.

Біяграфія

У 1985 годзе з адзнакай скончыў Бакінскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1996 з адзнакай і залатым медалём скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, а ў 2005 годзе таксама з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў ваенную службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах. Быў начальнікам аддзела ваеннага будаўніцтва галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, займаў пасаду намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення — начальніка 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[1].

29 жніўня 2008 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі[2].

З 1 ліпеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выконваў абавязкі дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі[3].

З 4 лістапада 2015 да 31 снежня 2019 года працаваў дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі.

У лістападзе 2019 г. на саміце лідараў дзяржаў-членаў АДКБ было прянта рашэнне, што з 1 студзеня 2020 г. прадстаўнік Беларусі, Станіслаў Зась, будзе выконваць абавязкі генеральнага сакратара арганізацыі[4].

З 1 студзеня 2020 года Рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прызначаны на пасаду Генеральнага сакратара Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспекі тэрмінам на тры гады[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2002 года № 638 «Аб узнагароджанні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2008 № 472 «Аб прызначэнні С. В. Зася Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь»(руск.)
  3. Указ Прэзідэнта № 295 ад 1 ліпеня 2015 года «Аб прызначэнні выконваючым абавязкі»(руск.)
  4. Станіслава Зася зацвердзілі генсакратаром АДКБ(нявызн.). Белсат (28 лістапада 2019). Праверана 20 студзеня 2020.
  5. Вновь назначенный Генеральный секретарь ОДКБ Станислав Зась приступил к работе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кандыдаты ваенных навук
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Бакінскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сакратары Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы