wd wp Пошук:

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (літ.: Stanislovas Vaupšas; 27 ліпеня 1899 — 19 лістапада 1976) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік. Работнік цэнтральнага апарату НКУС СССР у 1930-х гадах. Начальнік участка на будаўніцтве канала Масква — Волга, які будаваўся сіламі вязняў Дмітлага[ru]. Адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай Вайны[1]. У 1945 годзе начальнік аператыўнай групы НКДБ «па ачыстцы тылу ад агентуры суперніка» ў Маньчжурыі.

Біяграфія

У РСЧА з 1918 года. У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У 1920—1924 гадах знаходзіўся на падпольнай рабоце па лініі актыўнай выведкі ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы)[1].

З 1925 года ў органах НКУС. У 1927 годзе скончыў Курсы камандзірскага складу РСЧА. У 1930-я гады працаваў у органах ДПУ БССР, быў начальнікам участка на будаўніцтве канала Масква — Волга.

У 1937—1939 гадах удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі[1] як старшы дарадца пры штабе 14-га партызанскага корпуса рэспубліканскага войска па выведвальна-дыверсійных аперацыях (пад псеўданімамі «Шароў» і «таварыш Альфрэд»), выконваў выведванне ў тыле франкісцкіх войскаў. Пасля паражэння рэспубліканцаў вывез архівы рэспублікі.

З 1939 года — у цэнтральным апараце НКУС СССР. У часе савецка-фінскай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні выведвальна-дыверсійных груп. У 1940—1941 гадах пад аператыўных псеўданімам «Якаў» быў выведнікам-нелегалам у Фінляндыі і Швецыі. Пасля вяртання ў СССР быў накіраваны ў распараджэнне Асобай групы — 2-га Аддзела НКУС СССР.

З верасня 1941 года — камандзір батальёна АМСБАПа НКУС СССР, прымаў удзел у бітве пад Масквой[1]. У сакавіку 1942 года ўзначаліў буйны партызанскі атрад «Мясцовыя» пад псеўданімам «Градаў», які дзейнічаў у Мінскай вобласці, камандзір атрада да ліпеня 1944 года[1]. У 1943—1944 гадах сябра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б.

У 1945 годзе працаваў у цэнтральным апараце НКДБ ў Маскве. У жніўні 1945 удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Японіі, затым быў начальнікам аператыўнай групы НКДБ па ачыстцы тылу ад агентуры суперніка ў Маньчжурыі[1].

Са снежня 1946 года — начальнік разведаддзела МДБ Літоўскай ССР. Удзельнічаў у барацьбе з ляснымі братамі. З 1958 года — у запасе.

Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 29).

Узнагароды

Памяць

Імем Станіслава Ваўпшасава названая вуліца ў Партызанскім раёне Мінска, усталяваная мемарыяльная дошка[1].

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Ваупшасов Станислав Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шавельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаўляйскім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 19 лістапада
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга