wd wp Пошук:

Станфард Мур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мур. Станфард Мур[6] (англ.: Stanford Moore; 4 верасня 1913, Чыкага — 23 жніўня 1982) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Біяграфія

У 1935 скончыў універсітэт Вандэрбілта. З 1939 у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1952 прафесар гэтага інстытута, у 1950-51 чытаў курс лекцый у Брусельскім (Бельгія) універсітэце, у 1951 працаваў у Кембрыджскім (Вялікабрытанія) універсітэце.

Асноўныя працы

Даследаваў будову шэрагу бялкоў, галоўным чынам фермента рыбануклеазы; распрацоўваў храматаграфічныя метады хімічнага аналізу; сумесна з У. Стайнам прапанаваў аўтаматычную апаратуру для храматаграфічнага падзелу і колькаснага вызначэння амінакіслот.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1972) за асноватворны ўклад у хімію ферментаў (сумесна з К. Анфінсенам і У. Стайнам).

Зноскі

  1. 1 2 Stanford Moore // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Stanford Moore // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Мур Станфорд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 https://www.vanderbilt.edu/info/nobel/ Праверана 29 ліпеня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. Напісанне імя і прозвішча Станфард Мур у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.27.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чыкага
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вандэрбільта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы