wd wp Пошук:

Уільям Хоўвард Стайн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стайн. Уільям Хоўвард Стайн, таксама Стэйн (англ.: William Howard Stein; 25 чэрвеня 1911, Нью-Ёрк — 2 лютага 1980, Нью-Ёрк) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Біяграфія

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1933), атрымаў ступень доктара філасофіі ў Медыцынскім і хірургічным каледжы Калумбійскага ўніверсітэта (1938). З 1938 года працуе ў Ракфелераўскім універсітэце (Нью-Ёрк), з 1955 года — прафесар біяхіміі. У 1968—1971 гадах быў рэдактарам часопіса Journal of Biological Chemistry.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы па аналітычнай хіміі бялкоў і ферментаў. Распрацаваў колькасны метад вызначэння амінакіслот, заснаваны на іонаабменнай храматаграфіі, упершыню ўстанавіў (сумесна з іншымі) першасную структуру фермента рыбануклеазы, даследаваў будову актыўных цэнтраў ферментаў.

Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія па хіміі (1972, сумесна з С. Мурам і К. Анфінсенам).

Зноскі

  1. 1 2 William H. Stein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William Howard Stein // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта