Ста́вы[1][2] (трансліт.: Stavy, руск.: Ставы) — аграгарадок у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Воўчынскага сельсавета.
Знаходзіцца на левым беразе ракі Пульва, за 56 кіламетраў у напрамку на паўднёвы захад ад горада Каменец, 30 кіламетраў ад Брэста, 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.
У 1940—1954 гадах вёска Ставы была цэнтрам Стаўскага сельсавета.