wd wp Пошук:

Спірэя белая

Спірэя белая[3] (Spiraea alba) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Назва

У англійскай мове мае назву «лугавы ласунак» (англ.: meadowsweet).

Батанічнае апісанне

Куст са многімі разгалінаванымі сцябламі. Кветкі белыя або светла-ружовыя 6 мм у дыяметры, сабраны ў густыя групы 10—15 см даўжынёй. Квітнее доўга, з сярэдзіны лета да сярэдзіны восені. Лісце вузкае, цёмнае зверху і светлае знізу. Кара шэрая або чырвоная, гладкая, лушчыцца са ствала роўнымі палосамі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце на вільготных лугах у ЗША.

Практычнае выкарыстанне

Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Spiraea alba - Plant Finder. Праверана 4 жніўня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1772 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Спірэя