Спірэя белая[3] (Spiraea alba) — від кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).
У англійскай мове мае назву «лугавы ласунак» (англ.: meadowsweet).
Куст са многімі разгалінаванымі сцябламі. Кветкі белыя або светла-ружовыя 6 мм у дыяметры, сабраны ў густыя групы 10—15 см даўжынёй. Квітнее доўга, з сярэдзіны лета да сярэдзіны восені. Лісце вузкае, цёмнае зверху і светлае знізу. Кара шэрая або чырвоная, гладкая, лушчыцца са ствала роўнымі палосамі.
Расце на вільготных лугах у ЗША.
Вырошчваецца як дэкаратыўная расліна[4].
An Identifier and Illustrated Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world
// Hermes House, 2006—256 p. — P. 123 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213