wd wp Пошук:

Спрынца Львоўна Рохкінд

Спрынца (Соф’я) Львоўна Рохкінд, сапр. Шпрынца Лейбаўна Рохкінд (1903, Талачын — 11 мая 2000, Мінск[1]) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1934).

Біяграфія

Нарадзілася ў адукаванай яўрэйскай сям’і. Бацька - Лейба Шмуйлавіч Рохкінд - займаўся рамонтам гадзіннікаў. Апрача ідыша, ён свабодна валодаў нямецкай і старажытнаяўрэйскай мовамі.

У 1920—1925 гадах вучылася ў Інстытуце вышэйшых яўрэйскіх ведаў у Петраградзе. У 1926 годзе, працуючы ў школе для дарослых, працягвала вучобу на яўрэйскім аддзяленні літаратурна-лінгвістычнага факультэта Другога Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1928 годзе атрымала кваліфікацыю «Выкладчык яўрэйскай мовы».

З верасня 1928 да сярэдзіны кастрычніка 1931 года выкладала літаратуру і грамадазнаўства ў розных сярэдніх школах Веліжа, Пскова і Мінска.

У кастрычніку 1931 года паступіла ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Праз год, паралельна з вучобай, выкладала практычны курс у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

У 1934 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па мове яўрэйскай рэвалюцыйнай і публіцыстычнай літаратуры канца 1880-х — пачатку 1890-х гадоў.

З 1933 года працавала ў Інстытуце мовы і літаратуры. У званні дацэнта выкладала агульнае мовазнаўства на літаратурным факультэце і факультэце замежных моў Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. 11 лістапада 1938 года Вышэйшая атэстацыйная камісія СССР зацвердзіла яе ў навуковым званні дацэнта.

У гады Вялікай Айчыннай вайны выехала ў Казахстан, дзе з 1941 года працавала інспектарам-метадыстам Акмалінскага абласнога аддзела народнай адукацыі, з чэрвеня 1942 года па люты 1944 года — дырэктарам сярэдняй школы ў вёсцы Імантава, а з сакавіка па верасень 1944 года — загадчыкам вучэбнай часткі школы для дарослых у г. Какчэтаў і інспектарам Какчэтаўскага абласнога аддзела адукацыі.

У лістападзе 1944 года вярнулася на працу ў Мінскі педінстытут у званні дацэнта кафедры рускай мовы, а са снежня пачала выконваць абавязкі намесніка загадчыка кафедры. Праз два гады стала загадчыкам кафедры рускай мовы. У 1949 годзе пераведзена на пасаду дацэнта кафедры рускай мовы.

Навуковая дзейнасць

За гады навукова-педагагічнай дзейнасці апублікавала работы па актуальных праблемах беларускага мовазнаўства: «Да вывучэння словаўтварэння беларускай мовы» (1955), «З гісторыі лексікі беларускай мовы» (1955), «Аддзеяслоўныя назоўнікі ў сучаснай беларускай мове» (1961).

У 1939 годзе ў суаўтарстве з К. І. Гурскім, Ц. П. Ломцевым, Г. З. Шклярам, С. І. Рысінай апублікавала падручнік «Сінтаксіс беларускай мовы».

Сумесна са Г. З. Шклярам стварыла першы ў Савецкім Саюзе «Яўрэйска-рускі слоўнік» (1940).

З’яўляецца аўтарам раздзела «Словаўтварэнне» падручніка «Курс сучаснай беларускай мовы (фанетыка, марфалогія, лексіка)» (1940).

Мемуарыстыка

У 1995 годзе ў часопісе «Di pen» (выдаваўся на мове ідыш у Вялікабрытаніі) выйшлі мемуары С. Рохкінд «Тры гарады ў маім жыцці» пра міжваенны перыяд, у 1998 г. апублікаваныя ў перакладзе на рускую мову[2].

У 1996—1998 гадах С. Рохкінд напісала па-руску ўспаміны пра горад свайго дзяцінства і юнацтва — Талачын[3], упершыню апублікаваныя неўзабаве пасля яе смерці на сайце «Беларускага зямляцтва ў Ізраілі»[4].

Зноскі

  1. https://souz.co.il/clubs/read.html?article=2337&Club_ID=1
  2. https://belisrael.info/?p=7959
  3. Рохкінд Соф’я (Спрынца) Львоўна
  4. https://souz.co.il/clubs/read.html?article=2270&Club_ID=1

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Талачыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі 2-га МДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 мая