wd wp Пошук:

Справа журналістаў Белсата

Справа журналістаў Белсата — крымінальная справа супраць супрацоўніц тэлеканала «Белсат» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай у сувязі з стрымам падзей 15 лістапада 2020 года на Плошчы Перамен у Мінску.

Справа

15 лістапада 2020 года ў Мінску прайшоў марш памяці Рамана Бандарэнкі. Марш у Мінску завяршыўся разгромам мемарыяла на Плошчы Перамен сіламі МУС і масавым затрыманнем удзельнікаў мерапрыемства[1]. Трансляцыю падзей з Плошчы Перамен вялі журналісткі Беласата Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, якія былі пасля гэтага арыштаваныя.

Паводле версіі абвінавачання, журналісты падчас трансляцыі «з карыслівых памкненняў» вялі «збор актыўных удзельнікаў з мэтай стварэння масавасці». Акрамя таго, пракурор сцвярджаў, што трансляцыя прывяла да спынення 19 маршрутаў гарадскога транспарту, што нанесла шкоду «Мінсктрансу». Сем’і журналістаў пакрылі гэтыя страты, і прадпрыемства адмовілася ад грамадзянскага пазову да Андрэевай і Чульцовай. Самі журналісткі сваю віну не прызналі і заявілі, што матэрыялы следства даказваюць, што яны толькі выконвалі свае прафесійныя абавязкі[2].

З 8 па 18 лютага 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар Курыловіч[3]) прайшло разбіральніцтва па справе журналістак Белсата, у выніку якога абедзве жанчыны атрымалі па два гады зняволення[4][5]. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная Мінскім гарадскім судом 23 красавіка 2021 года, задаволена не была[6].

Рэакцыя

Кіеў, 5 мая 2021 года. Салідарнасць з затрыманымі журналісткамі тэлеканала «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.

10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову «Журналістам года» (разам з Кацярынаю Барысевіч)[7][8][9].

8 лютага 2021 года Пасольства ЗША ў Беларусі(польск.) бел. выступіла з заявай, у якой заклікала вызваліць Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову[10]. 15 лютага 2021 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Тоні Лойд, дэпутат Палаты абшчын парламента Вялікабрытаніі[11]. Пасля вынясення прысуду, 18 лютага 2021 года, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць асуджаных журналістак «Белсату»[4].

10 сакавіка 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі Прэміі імя Дар’юша Фікуса(польск.) бел.[12].

9 красавіка 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Кацярынай Барысевіч)[13].

7 чэрвеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Axel-Springer-Preis(ням.) бел.»[14].

10 чэрвеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі ўзнагароды «За мужнасць у журналістыцы»[simple][15].

Згодна з рашэннем Савета Еўрапейскага саюза ад 21 чэрвеня 2021 года, суддзя Наталля Бугук была ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасці вынясенне прысуду Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэнні правоў на абарону і справядлівы суд(укр.) бел.[3]. Гэтым жа рашэннем у санкцыйны спіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзенскага раёна Мінска Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненне да крымінальнай адказнасці журналістак за «відэазапіс мірных акцый пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачванняў у „змове“ і „парушэнні грамадскага парадку“», старшы следчы суда Фрунзенскага раёна Мінска Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванай крымінальнай справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[3].

29 ліпеня 2021 года Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова былі выбраны лаўрэаткамі Прэміі «За свабоду і будучыню СМІ»(ням.) бел.[16][17].

12 жніўня 2021 года Андрэевай і Чульцовай прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыўса(руск.) бел. «Вольная прэса Усходняй Еўропы(руск.) бел.» (разам з іншымі)[18].

15 кастрычніка 2021 года Андрэева і Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі «Prix Europa(ням.) бел.» ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года»[19][20].

Зноскі

  1. nashaniva.by (бел.) . Наша Ніва (15 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 16 сакавіка 2021.
  2. Журналистов «Белсата» приговорили к двум годам колонии Архівавана 8 красавіка 2022. // Чеснок
  3. 1 2 3 COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(англ.) бел., 21.06.2021
  4. 1 2 Польскі прэзыдэнт заклікаў улады Беларусі амніставаць асуджаных журналістак «Белсату» (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  5. Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен». ФОТА і ВІДЭА (бел.) . Радыё «Свабода» (18 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  6. Суд пакінуў без зменаў вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Каці і Дашы ў зале не было (бел.) . Белсат (23 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  7. Названы лауреаты Национальной правозащитной премии(руск.) . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (10 снежня 2020). Праверана 11 снежня 2020.
  8. Есть такая профессия! “Журналистами года” правозащитники пр(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусский партизан (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  9. «Журналистами года» правозащитники назвали трех арестованных по уголовным делам журналисток, в том числе и Катерину Борисевич(руск.) . TUT.BY (10 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2020. Праверана 11 снежня 2020.
  10. ЗША заклікалі вызваліць журналістак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову перад судом (бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (8 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021. Праверана 16 сакавіка 2021.
  11. Members of Parliament from Great Britain, Switzerland and Germany take over godparenthood for Darya Chultsova, Viktar Aktsistau and Aleh Hrableuski(англ.) . Libereco (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 24 лютага 2021.
  12. Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова сталі лаўрэаткамі прэміі імя Дар’юша Фікуса (бел.) . Будзьма беларусамі! (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021. Праверана 10 сакавіка 2021.
  13. Катерина Борисевич, Катерина Андреева и Дарья Чульцова удостоены премии «Гонар журналістыкі»(руск.) . Брестская газета (9 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2021. Праверана 10 красавіка 2021.
  14. Axel-Springer-Preis an Nachwuchsjournalisten verliehen(ням.) . Die Welt (7 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2021. Праверана 8 чэрвеня 2021.
  15. Журналистки Андреева и Чульцова стали лауреатами журналистской премии за мужество(руск.) . Хартыя'97 (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2021. Праверана 10 чэрвеня 2021.
  16. - Leipziger Medienpreis geht an belarussische Journalistinnen(ням.)  (недаступная спасылка). Deutschlandfunk Kultur(ням.) бел. (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  17. „Zeichen der Ermutigung“ nach Belarus(ням.) . Medienstiftung der Sparkasse Leipzig(ням.) бел. (29 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  18. Кепински, Ольга. Все награды Free Media Awards присуждены белорусским журналистам(руск.) . euronews (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 12 жніўня 2021.
  19. Ik, Adom. Kaciaryna Andrejewa i Daria Czulcowa europejskim dziennikarzem roku(польск.) . TVP Info(бел. (тар.)) бел. (16 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
  20. PRIX EUROPA 2021 European Journalist of the Year 2021(англ.) . Prix Europa(ням.) бел. (15 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2021. Праверана 17 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Палітычны крызіс у Беларусі (2020)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Крымінальныя справы ў Беларусі
Катэгорыя·2021 год у Беларусі
Катэгорыя·2020 год у Беларусі
Катэгорыя·Белсат