wd wp Пошук:

Софія Фадзееўна Навумава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумава. Софія Фадзееўна Наву́мава[1] (23 мая 1924, Заазер’е Сенненскага раёна Віцебскай акругі (сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі) — 12 сакавіка 2000) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (1974).

Біяграфія

С. Ф. Навумава нарадзілася ў вёсцы Заазер’е Сенненскага раёна Віцебскай акругі (сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыла школу ва Ульянавічах[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны была падпольшчыцай і партызанскай сувязной[2]. У 1949 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт). Да 1953 года працавала інжынерам у Інстытуце энергетыкі АН БССР[2]. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кинетика ингибированной полимеризации метилметакрилата»[3]. З 1 лютага 1953 да 1989 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР[2] (у 1952—1967 і 1975—1986 гг. загадчык лабараторыі).

Памерла С. Ф. Навумава 12 сакавіка 2000 г.

Навуковая дзейнасць

С. Ф. Навумавай належаць навуковыя працы па сінтэзу і даследаванню ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатычных матэрыялаў і антыстатычных лакаў для каляровых кінафотаматэрыялаў, негатыўных і пазітыўных электронарэзістаў і рэнтгенарэзістаў для мікраэлектронікі, распрацоўцы поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў і інш. З’яўляецца аўтарам больш за 250 навуковых прац, каля 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы СССР, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Італіі і Японіі[2].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  2. 1 2 3 4 5 Побудей, С. В. Софья Фадеевна Наумова: становление советского учёного
  3. Электронная библиотека диссертаций и авторефератов диссертаций Национальной библиотеки Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў