wd wp Пошук:

Сол Белау

Сол Белау (анг.: Saul Bellow; 10 чэрвеня 1915 — 5 красавіка 2005) — знакаміты амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1976 году.

Біяграфія

Сын эмігрантаў з Расіі, народжаны ў Канадзе, Белоў быў аднім з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паваеннага пакалення амерыканскіх яўрэйскіх пісьменнікаў. Скончыў універсітэт у Манрэалі (1937), пасяліўся ў ЗША. Найбольшую славу Солу Белоў прынеслі раманы «Планета містэра Самлера», «Снежань дэкана», «Дар Гамбалта» і «Герцаг». Памёр у Бостане, штат Масачусетс, у веку 89 гадоў.

Вядомы амерыканскі пісьменнік, сябар і пратэжэ Белоў Філіп Рот сказаў аднойчы: «Хрыбет амерыканскай літаратуры 20 стагоддзя забяспечылі два раманісты: Уільям Фолкнер і Сол Бэлоў».

Творчасць

У цэнтры твораў — праблема асобы, якую даследуе праз экзістэнцыялісцкія антыноміі: свабода і выбар (раман «Непрыкаяны чалавек», 1944), ахвяра і кат (аповесць «Ахвяра», 1947), індывідуальная і грамадская прырода чалавека (аповесць «Лаві момант», 1956; раман «Гендэрсан, кароль дажджу», 1959). Пошукі чалавекам сябе і свайго месца ў свеце, вера ў духоўныя каштоўнасці і культурныя традыцыі і адначасова цвярозае ўсведамленне антаганізмаў сучаснай цывілізацыі ў раманах «Прыгоды Огі Марча» (1953), «Герцаг» (1964), «Планета містэра Самлера» (1970), «Снежань дэкана» (1982), «Больш паміраюць ад разбітага сэрца» (1987), зборнік апавяданняў «Разявака і іншыя апавяданні» (1984) і інш. Скептыцызмам прасякнуты раман пра інтэлектуальную Амерыку «Дар Гумбальта» (1975).

Проза С. Белау філасофская, інтэлектуальная, псіхалагічная.

Бібліяграфія

Раманы

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Saul Bellow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.legacy.com/ns/obituary.aspx?pid=3383638
  4. http://www.nytimes.com/2005/04/06/books/06bellow.html?8hpib
  5. https://www.nytimes.com/books/00/04/23/specials/bellow.html
  6. http://www.nytimes.com/2001/12/09/books/actions-speak-only-as-loud-as-words.html
  7. http://www.nytimes.com/2001/12/09/books/review/09GRAYLT.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Эсэісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вермонце
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Квебек
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 красавіка