wd wp Пошук:

Сморгаўскі тракт

Смо́ргаўскі тракт — тракт у Цэнтральным раёне Мінска. Ідзе ад вуліцы Кахоўскай да Прыгараднай, перасякае Брагінскі сквер.

Гісторыя

Сморгаўскі тракт названы па засценку (хутары) Сморгаўка (Сморгаўцы) і аднайменным прадмесці. Засценак месціўся прыкладна там, дзе цяпер вуліца Прыгарадная і зялёная зона, якая пераходзіць у ворныя землі. У сярэдзіне XIX ст. у месцы, дзе сыходзяцца вуліца Чарвякова і Сморгаўскі тракт, было звычайнае скрыжаванне дзвюх дарог: налева — на Даўгінава (старажытная вёска ў Вілейскім раёне, важны пункт на шляху з Варшавы ў Полацк), направа — на Сморгаўку[1]. Пазней гэтыя дарогі ператварыліся ў вуліцы і атрымалі свае назвы — Даўгінаўскі і Сморгаўскі тракты. Пасля на скрыжаванні з’явіліся хаты, вырас прыватны сектар. У 1960-х гадах ля прыватнага сектара пабудаваныя 5-павярховыя хрушчоўкі[2].

Зноскі

  1. Галіна Новікава. Даўгінава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 211.
  2. Александр Лычавко. Интересные факты о легендарной площади Перемен(нявызн.). The Village (24 кастрычніка 2020).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Мінска без ілюстрацый
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вуліцы Мінска
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Тыпы дарог
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)