wd wp Пошук:

Смержаў

Сме́ржаў[1] — возера ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Прыпяць, за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Нароўля, за 1 км на поўдзень ад нежылой вёскі Дзёрнавічы.

Плошча возера складае 0,32 км². Даўжыня 2,05 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 4,45 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на захадзе вышынёй да 4 м, на ўсходзе 1—2 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Моцна зарастае. У возеры растуць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі — вадзяны арэх плывучы, сальвінія плывучая.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Басейн Прыпяці
Катэгорыя·Азёры Нараўлянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара