wd wp Пошук:

Смалёўка вільчатая

Смалёўка вільчатая[3], Ласкаўка[4] (Siléne dichótoma) — від травяністых раслін, які адносіцца да роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Распаўсюджаная пераважна ў Нечарназёмнай і Чарназёмнай зонах пустазельная расліна (антрапахор).

Батанічнае апісанне

Кветка (выгляд з боку чашачкі)

Аднагадовая або двухгадовая расліна з патоўшчаным стрыжневым коранем, з 1-4 простымі да моцна разгалінаваных сцебламі 30-80 см вышынёй, з 6-8 вузламі.

Прыкаранёвае лісце часам сабранае ў аформленую разетку, хутка вяне. Сцябловае лісце супратыўнае, ніжняе — звужаныя ў кароткія хвосцікі, вузкаэліптычнае да яйкападобных, з вострай верхавінай, 3,5—9 см даўжынёй і 0,5—3 см шырынёй.

Кветкі адкрываюцца ноччу, духмяныя. Суквецце — дыхазій да 3,5 см даўжынёй, двойчы — тройчы разгалінаваны, з 15-50 сядзячых кветак. Ніжнія прыкветкі аблісцвеныя, лінейна-ланцэтныя, верхнія — плёнкавыя, вузкатрохвугольныя. Кветкі, як правіла, двухполыя. Чашачка бочкападобная або званочкавая, з 10 выступаючымі зялёнымі жылкамі, з багатымі жарсткаватымі адтапыранымі валасінкамі, 11-14 мм даўжынёй, з трохкутнымі зубцамі 1,5—3,5 мм даўжынёй. Вяночак белы 17-22 мм даўжынёй, пялёсткі з глыбока двураздзельным адгінам, з невялікімі лускавінкамі-прыдаткамі. Тычынкі высунутыя з трубкі, слупкоў тры.

Каробачка яйкападобнай формы, скурыстая, 12 × 6 мм, жоўта-карычневая, з карычнева-чырвоным да шэра-чорнага пупышкападобным насеннем 1,4—1,9 × 1-1,2 мм.

Распаўсюджанне

Шырока распаўсюджаная ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе расліна, якая часам заносіцца ў іншыя рэгіёны, у тым ліку ў Паўночную Амерыку. Пустазельная расліна па пашах і ў пасевах шматгадовых траў, травы і бабовых.

Таксанамія

Silene dichotoma Ehrh., Naturk. 7: 144 (1792).

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Смалёўка
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных