wd wp Пошук:

Сляпыя спатканні

«Сляпыя спатканні» (груз. შემთხვევითი პაემნები) — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Левана Кагуашвілі[en][3].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].

Сюжэт

Халасцяк Сандра выкладае ў сярэдняй школе. Яму ўжо за 40, а ён усё яшчэ жыве з бацькамі. Разам з сябрам дзяцінства яны бавяць час, размаўляючы з дзяўчынамі па інтэрнэце. Сітуацыя рэзка змяняецца, калі Сандра неўзабаве закахаўся ў замужнюю Манану. Датэрміновае вызваленне з турмы яе мужа ставіць Сандра ў абсурднае становішча. Ён апынаецца ў цэнтры сямейных скандалаў, калі ніхто нікога не слухае, але кожны лічыць сваім абавязкам умешвацца ў справы іншых[4].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 выгрузка даных Freebase — Google.
  2. 1 2 ČSFD — 2001.
  3. Brma paemnebi (2013) — IMDb(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 8 красавіка 2022.
  4. 1 2 Сляпыя спатканні(бел.) . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 8 красавіка 2022.
  5. Brma paemnebi — Awards(англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 8 красавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Украіны 2013 года
Катэгорыя·Кінакамедыі Украіны
Катэгорыя·Кінакамедыі 2010-х гадоў
Катэгорыя·Фільмы на грузінскай мове
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінакамедыі Грузіі
Катэгорыя·Фільмы 2013 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Левана Кагуашвілі
Катэгорыя·Фільмы Грузіі 2013 года