«Сляпыя спатканні» (груз. შემთხვევითი პაემნები) — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра Левана Кагуашвілі[en][3].
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 21-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Халасцяк Сандра выкладае ў сярэдняй школе. Яму ўжо за 40, а ён усё яшчэ жыве з бацькамі. Разам з сябрам дзяцінства яны бавяць час, размаўляючы з дзяўчынамі па інтэрнэце. Сітуацыя рэзка змяняецца, калі Сандра неўзабаве закахаўся ў замужнюю Манану. Датэрміновае вызваленне з турмы яе мужа ставіць Сандра ў абсурднае становішча. Ён апынаецца ў цэнтры сямейных скандалаў, калі ніхто нікога не слухае, але кожны лічыць сваім абавязкам умешвацца ў справы іншых[4].
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 12 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыямі[5].