wd wp Пошук:

Слопішчы

Не блытаць з Слопішча.

Сло́пішчы[1] (трансліт.: Slopiščy, руск.: Слопищи) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 49 км на захад ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, каля ракі Кавалёўка.

Гісторыя

У XVIII ст. у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належалі да дамена Сяргеевічы Юзафа Прозара. Праз вена дачкі Юзафа Прозара Барбары Слопішчы перайшлі да Францішка Букатага[d].

Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. Вёска ўваходзіла ў Ігуменскі павет Мінскай губерні. У XIX ст. належала да дамена Кавалевічы Ліпскіх, у другой палове XIX ст. уласнасць Пятра Папова, пазней Івана Андрэевіча Бунге[2]. У 1872 годзе заснаваны смалакурны завод, ад яго ўтварылася вёска Смаляры (Смалярня)[upper-alpha 1]. У канцы XIX ст. у Шацкай воласці. Акрамя Слопішча, была распаўсюджаная назва Злобішча[2].

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У студзені 1943 года нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 6 жыхароў. Пасля вайны вёска была адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].

Насельніцтва

Спіс вуліц

Заўвагі

  1. Пасёлак Смалярны, які на той час уваходзіў у Сяргеевіцкі сельсавет, спалены нямецкімі войскамі ў 1942 годзе, пасля вайны не адноўлены. Напярэдадні Другой сусветнай вайны было 8 двароў, 39 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сло́пішча, н.
  2. 1 2 Jelski A., 1889, с. 830
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Навапольскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы