wd wp Пошук:

Следзюкоўскі сельсавет

Следзюко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Следзюкі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Следзюкі. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Кузькавічы, сельсавет перайменаваны ў Кузькавіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сучаснага Следзюкоўскага сельсавета існавалі вёскі Грудзінаўка 2, Мамачына, пасёлак Ветка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Следзюкі[1], сельсавет перайменаваны ў Следзюкоўскі[2]. 5 снежня 2011 года ў склад Смаліцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Красніца 1, Красніца 2, Кузькавічы, Латкалонія і Хатмілле)[3]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грудзінаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Грудзінаўка, вёскі Бутрамееўка, Бынава, Давыдавічы, Красны Асавец, Лісічнік, Перакладавічы, Прыберажжа і Рыжкаўка)[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2653 чалавекі[5], з іх 93,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Следзюкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 296
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 сакавіка 2020.
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Следзюкоўскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе