Славенская мова (славенск.: slovenski jezik, slovenščina) належыць да заходняй галіны паўднёваславянскіх моў. Лік славенскамоўных — каля 2 млн. чалавек, большасць якіх жыве ў Славеніі. Славенская мова адна з нешматлікіх славянскіх моў, якія захавалі парны лік. Саманазва славенскай мовы (як і славацкай) — «славянская».
Славенскі алфавіт створаны на лацінскай аснове.
|
|