wd wp Пошук:

Сеты

Се́таўскае возера[1], Сеты[1] — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дабрылаўка, за 11 км на поўнач ад горада Глыбокае, на ўсход вёскі Вераб’і, на паўднёвы ўсход ад вёскі Загор’е.

Плошча паверхні 0,49 км². Даўжыня возера 1,7 км, найбольшая шырыня 0,41 км. Даўжыня берагавой лініі 4,93 км. Найбольшая глыбіня 19,8 м, сярэдняя 8 м. Аб’ём вады 3,93 млн м³. Плошча вадазбору 4,72 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м (на захадзе і поўдні 10—27 м), разараныя, часткова пад хмызняком, на паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, задзернаваныя, вышынёй да 0,3 м. На захадзе, паўночным усходзе і паўночным захадзе пойма шырынёй 3—50 м. Падводная частка катлавіны складаецца з двух плёсаў. Зона мелкаводдзя мае шырыню 5—10 м і займае каля 13 % плошчы дна. Дно выслана глеем, у зоне мелкаводдзя пясчанае.

Возера эўтрофнае. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 50 м, месцамі адсутнічае. Злучана канавай з возерам Загорскае (Мурамшчына)[2].

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. ЭПБ, 1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Глыбоцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Дзісны