wd wp Пошук:

Серыфас

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Серы́фас (грэч.: Σέριφος) — адзін з Кікладскіх астравоў на поўдні Эгейскага мора. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча - 75,2 км². Насельніцтва (2011 г.) - 1420 чал.

Геаграфія

Востраў Серыфас знаходзіцца на захадзе Кікладскага архіпелага ў 110 км на паўднёвы ўсход ад Афінаў, сталіцы Грэцыі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 12,96 км. Найбольшая шырыня — 10,5 км. Найвышэйшы пункт — 582 м.

Паўночная частка вострава складзена пераважна з граніту. Паўднёвая — асадкавымі горнымі пародамі. Тут сустракаюцца радовішчы гематыту, магнетыту, меднай руды, малахіту. У мінулым здабывалі золата, срэбра і іншыя мінералы. У нашы дні радовішчы спустошаны ў выніку доўгатэрміновай здабычы. На Серыфасе маецца 12 пляжаў.

Гісторыя

Ужо ў антычнасці востраў Серыфас быў знакаміты радовішчамі гематыту, медзі і малахіту. Медныя і залатыя рудні на паўднёвым захадзе вострава былі вядомы мінойцам, фінікійцам і мікенцам. З 1 тысячагоддзі да н. э. важнай з’яўлялася здабыча жалеза і паўкаштоўных камянёў. На руднях ужывалі працу рабоў. Згодна старажытнагрэчаскім міфам, пасля выгнання з Аргаліды на Серыфасе жылі Даная і яе сын Персей.

У V ст. да н. э. востраў быў фактычна падпарадкаваны Афінамі. У 146 г. да н. э. Серыфас заваявалі рымляне. Аднак нават у складзе старажытнарымскай дзяржавы астравіцяне мелі пэўную аўтаномію. У сярэднявеччы ён належыў візантыйцам і венецыянцам. У 1537 г. быў далучаны да Асманскай імперыі. У 1830 г. — да Грэцыі.

У 1870 г. была ўзноўлена здабыча карысных выкапняў. Гэта выклікала эканамічны бум. Аднак цяжкія ўмовы працы прывялі да забастовак рабочых. У 1916 г. адбыліся сутычкі з паліцыяй, якія скончыліся чалавечымі ахвярамі. Забастоўшчыкі захапілі рудні і запыталі абароны з боку Францыі. У 1963 г. здабыча карысных выкапняў была спынена. Мясцовыя законы забараняюць вываз мінералаў з вострава.

Інфраструктура

Адміністрацыйна востраў Серыфас утварае адзіны муніцыпалітэт, у склад якога ўваходзяць 19 населеных пунктаў. Працуе порт са сталай паромнай пераправай. Аснова эканомікітурызм. Наведвальнікаў прыцягваюць рэшткі антычнай спадчыны, пакінутыя рудні, адпачынак на моры. Мясцовыя жыхары славутыя сваёй адметнай кухняйнутавым супам, сырам, салёнай ялавічынай і інш.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Кіклады
Катэгорыя·Геаграфія Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Грэцыі
Катэгорыя·Астравы Эгейскага мора
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта