wd wp Пошук:

Сентыменталізм

Сентыменталізм (фр.: sentimentalisme, ад па-англійску: sentimental, па-французску: sentiment — пачуццё) — кірунак у еўрапейскай і амерыканскай літаратуры і мастацтве другой паловы XVIII — пачатку XIX ст.

Дамінантай чалавечай прыроды сентыментылізм абвясціў пачуццё, а не розум, што адрознівала яго ад класіцызму. Не парываючы з Асветніцтвам, сентыменталізм застаўся верным ідэалу нарматыўнай асобы, аднак умовай яе ажыццяўлення палагаў не разумнае пераўладкаванне свету, а вызваленне і ўдасканальванне натуральных пачуццяў. Герой асветніцкай літаратуры ў сентыменталізме болей індывідуалізаваны, яго ўнутраны свет узбагачаецца здольнасцю суперажываць, чуйна адгукацца на тое, што адбываецца вакол. Па паходжанню (ці па перакананнях) сентыменталісцкі герой — дэмакрат; багаты ўнутраны свет простага чалавека — адна з асноўных адкрыццяў і заваяванняў сентыменталізма.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гісторыя XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Сентыменталізм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам