wd wp Пошук:

Селядцовыя

Селядцовыя, селядцы (Clupeidae) — сямейства рыб атрада селядцападобных.

Біялагічнае апісанне

Даўжыня 35—45 см, у прахадных форм да 75 см, маса да 2 кг. Цела сціснутае з бакоў, укрытае вялікай цыклоіднай луской. Спіна зеленавата-шэрая, бакі і бруха серабрыстыя. Характэрна адсутнасць прабадной лускі бакавой лініі (ёсць толькі 2—5 адразу за галавой). На галаве развітыя сейсмасенсорныя каналы. Уздоўж сярэдняй лініі бруха ў многіх відаў ёсць кіль з прывостранай лускі. Кормяцца пераважна планктоннымі беспазваночнымі.

Арэал

Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі, разнастайныя ў тропіках; некаторыя віды ва ўмераных і халодных водах.

Таксанамія

Падзяляюцца на 7 падсямействаў, каля 20 (па іншых звестках каля 50) родаў, у т. л. пузанкі (Alosa), Clupea, сардзіны (Sardina), цюлькі (Clupeonella), шпроты (Sprattus), сардзінелы (Sardinella), Brevoortia. Каля 190 відаў.

Значэнне

Аб’екты промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара