wd wp Пошук:

Шпроты

Шпроты )Sprattus) — род прамянёвапёрых рыб сямейства селядцовых (Clupeidae).

Апісанне

Даўжыня цела да 13-18 см, маса — 10-12 г. Цела сціснутае з бакоў, укрытае луской, якая лёгка спдае. Брушная кілявая луска добра развітая. Спіна сіняя або цёмна-блакітная, бакі і бруха серабрыстыя. Ніжняя сківіца выдаецца ўперад.

Пашырэнне

Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных водах каля берагоў Еўропы, Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Аўстраліі і Новай Зеландыі. У склад роду ўключаюць 5 відаў. Найбольш вядомы еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) і яго 2 падвіды — балтыйскі (або кілька) і чарнаморскі, жыве ў морах Еўропы ад Нарвегіі да Чорнага мора. Sprattus fuegensis сустракаецца на шэльфе Патагоніі, 3 іншых віды трапляюцца ў водах Новай Зеландыі і поўдня Аўстраліі — Тасманія, Басаў праліў.

Асаблівасці біялогіі

Чародныя планктонаедныя рыбы. Сілкуюцца зоапланктонам.

Палавой спеласці дасягаюць ва ўзросце 1-2 гады. Ікра пелагічная.

Жывуць да 5-6 гадоў.

Промысел

Аб’екты промыслу.

Еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) — адна з найважнейшых прамысловых рыб ў Паўночным, Балтыйскім (10-20 % ўсіх ўловаў) і Нарвежскім морах і, у некалькі меншай ступені, у Міжземным і Чорным. Актыўная здабыча вядзецца Даніяй, Нарвегіяй, Расіяй, Латвіяй, Балгарыяй[1].

Класіфікацыя

Зноскі

  1. Килька (шпрот)(нявызн.). WWF. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 17 снежня 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL