wd wp Пошук:

Brevoortia

Brevoortia — род прамянёвапёрых рыб сямейства селядцовых.

Апісанне

Цела высокае, сціснутае з бакоў. Галава і рот вялікія. У сярэдзіне верхняй сківіцы размешчана выманне. Пры закрытым рте вяршыня ніжняй сківіцы заходзіць у гэта выманне. У дарослых асобін зубы на сківіцах адсутнічаюць. Шматлікія жаберные тычынкі доўгія і тонкія. Добра выяўленыя перайначаныя пераддарсальныя лускі, якія ўтвараюць грэбень. Уздоўж усяго бруха праходзіць кіль.

Маюць пелагічную афарбоўку. За верхнім вуглом жабернага вечка ў іх ёсць чорная пляма, за якой у некаторых відаў ёсць больш светлыя плямы ў адзін або некалькі шэрагаў. Максімальная даўжыня да 50 см, часцей 30-35 см.

Распаўсюджанне і паводзіны

Жывуць паблізу ад усходніх узбярэжжаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Вядуць пелагічны стайный лад жыцця. Дарослыя асобіны здзяйсняюць сезонныя міграцыі ўздоўж берагоў, не заходзячы ў воды з салёнасцю менш за 20 ‰. Лічынкі і маляўкі, наадварот, заплываюць ў саланаватую 2-3 ‰ ваду, а таксама ў рэкі.

Харчаванне

Сілкуюцца фітапланктонам і зоапланктонам, актыўна атцэжваючы яго, а таксама дэтрытам.

Размнажэнне

Працягласць жыцця 9-12 гадоў, дасягаюць палавой сталасці ва ўзросце 2-3 гады.

Класіфікацыя

Да роду адносяць 6 відаў[1]:

Гаспадарчае значэнне

З’яўляюцца аднымі з самых важных прамысловых рыб усходняга ўзбярэжжа Амерыкі. Самы значны — Brevoortia tyrannus.

Зноскі

  1. Род Brevoortia у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Селядцовыя