wd wp Пошук:

Свірнішча

Сві́рнішча[1] — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 36 км на захад ад Мядзела, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Свірскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Свірнішча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,7 м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,71 млн м³, плошча вадазбору 10 км².

Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—5 м, на захадзе і паўднёвым захадзе вышыня дасягае 20 м. Схілы парослыя хмызняком, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера сплавінныя, на ўсходзе зліваюцца з схіламі катлавіны.

Дно вадаёма высланае сапрапелем. Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—50 м ад берага.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Свірскія азёры
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Басейн Страчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак