wd wp Пошук:

Свяцк

Свяцк[1] (трансліт.: Sviack, руск.: Святск) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета. Насельніцтва 32 чал. (2010). Знаходзіцца за 24 км на паўночны захад ад Гродна.

Галоўная славутасць Свяцка — палацава-паркавы комплекс Валовічаў, адзін з найлепшых архітэктурных твораў стыляў барока і класіцызму на тэрыторыі сучаснай Беларусі[2].

Гісторыя

Упершыню Свяцк згадваецца ў XVI ст. як двор Гарадзенскага павета, які з 1521 знаходзіўся пад кіраваннем старосты гарадзенскага Ю. Радзівіла. У сярэдзіне XVI ст. існавала два паселішчы пад назвай Двор Свяцк — уладанні Ф. Валовіча і Веламоўскага адпаведна. Пад 1639 Свяцк згадваецца як асочніцкая вёска Пераломскага лясніцтва, тут было 10 валокаў зямлі і 19 радзінаў сялян-асочнікаў.

У 2-й палове XVIII ст. маршалак Ю. Валовіч выкупіў увесь маёнтак Свяцк (частку атрымаў у спадчыну), у 1779 яго сын Антоній пашырыў уладанне (набыў 2 суседнія фальваркі). У 1779 — пачатку XIX ст. тут збудавалі мураваны палац паводле праекту італьянскага архітэктара Дж. Сака.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свяцк апынуўся ў Прусіі, з 1807 — Расійскай імперыі, у Аўгустоўскім павеце Царства Польскага, з 1837 — у Аўгустоўскай, з 1867 — у Сувалкаўскай губерні. У 2-й палове XIX ст. маёнткам валодаў Ю. Гурскі. Былое ўладанне роду Валовічаў распалася на 5 частак: Свяцк-Горны або Свяцк Гурскіх (фальварак, палац, сад, 4 вёскі), Свяцк Шаняўскіх, Свяцк-Шымкаўцы, Свяцк «Ясудаў» і Свяцк-Кулакоўшчына. У Свяцку-Горным у 18871914 працаваў патачны завод, які вырабляў вінаградны цукар, бульбяную патаку, глюкозу[3].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свяцк апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валавічоўскай гміне Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 існавалі фальваркі Свяцк Гурскіх (8 дамоў) і Свяцк Вялікі (7 дамоў).

У 1939 годзе Свяцк увайшоў у БССР, у Гродзенскі раён. Станам на 2000 у вёсцы было 32 двары.

Насельніцтва

Інфрастуктура

У Свяцку працуюць бібліятэка і пошта.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Свя́цак
  2. Вольга Князева. Свяцк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 273.
  3. БелЭн, 2002
  4. Świack // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. 634.
  5. Вольга Князева. Свяцк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 274.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна
Катэгорыя·Свяцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сапоцкінскі сельсавет